Балгарыя чакае на сваіх курортах еўрапейскіх турыстаў

28 мая 2020
Еўрапейскія дзяржавы-курорты пачынаюць адкрываць межы. Балгарыя гатова прымаць грамадзян краін-суседак ужо з панядзелка, а ўсіх грамадзян ЕС - з 15 чэрвеня. Прычым, адпачывальнікі будуць пазбаўленыя ад двухтыднёвага каранціну. Ім таксама не патрэбен будзе  "пашпарт здароўя". Усіх гасцей толькі праінструктуюць  адносна прытрымлівання мер проціэпідэмічнай бяспекі. З 15 чэрвеня  Балгарыя плануе аднавіць авіязносіны з краінамі, дзе назіраецца такое ж эпідстановішча.

Харватыя адкрывае межы


Свае межы адкрыла для грамадзян 10 дзяржаў ЕС і Харватыя. Гэта датычыцца краін  з адносна неблагой эпідэмічнай сітуацыяй. Усе яны змогуць запоўніць уязныя дакументы анлайн.