Балгарыя адзначае Дзень вызвалення

3 марта 2020
Балгарыя сёння адзначае нацыянальнае свята - Дзень вызвалення. Шмат гадоў краіна ўваходзіла ў склад Асманскай імперыі. У выніку перамогі Расіі ў вайне з Турцыяй рэспубліка здабыла незалежнасць. Па традыцыі ў Сафіі ў гэты дзень паднімаюць нацыянальны флаг і ўскладаюць вянкі да мемарыяла Невядомага воіна. З нацыянальным святам Прэзідэнта Балгарыі павіншаваў Кіраўнік беларускай дзяржавы. Аляксандр Лукашэнка прапанаваў Румену Радзеву працаваць над сумеснымі праектамі ў розных галінах і наведаць нашу краіну.