Больш за восем мільярдаў долараў на праграму імунізацыі вылучаць удзельнікі Глабальнага саміту

5 июня 2020
Удзельнікі Глабальнага саміту па вакцынах абяцаюць вылучыць з 2021 па 2025 год больш за восем мільярдаў долараў на праграму імунізацыі. Гэта дазволіць выратаваць 78 мільёнаў дзяцей ад розных захворванняў. Арганізаваная Злучаным Каралеўствам сустрэча прайшла ў рэжыме відэаканферэнцыі. Адна з мэт саміту - сабраць дадатковыя сродкі на барацьбу з пандэміяй каранавіруса.