Больш за тысячу маладых датчан могуць апынуцца на лаве падсудных

16 января 2018

Паводле інфармацыі праваахоўнікаў, падазроныя распаўсюджвалі інтымнае відэа двух 15-гадовых школьнікаў. Абмен ішоў мінулай восенню ў "Фейсбуку". Некаторым падлеткам ужо 18, таму ў паліцыю іх выклікалі асабіста. Тых, хто маладзейшы, апавясцілі праз бацькоў. У выпадку прызнання віны ўсім падазроным пагражае ўмоўны турэмны тэрмін прыкладна на 20 дзён. Таксама, калі іх прызнаюць вінаватымі, яны на 10 гадоў апынуцца ў спісе людзей, якіх выкрылі ў распаўсюджанні дзіцячай парнаграфіі.