Больш за тысячу чалавек эвакуіраваныя з-за ляснога пажару ў амерыканскім штаце Каліфорнія

28 мая 2013

Ў выніку здарэння ўжо пацярпелі 50 жылых дамоў. Ачаг узгарання ўзнік напярэдадні днём у Нацыянальным парку Лос-Падрэс у акрузе Санта-Барбара. Хуткасць распаўсюджвання агню перавышае 30 кіламетраў за гадзіну. Сітуацыю ўскладняюць сухое гарачае надвор'е і моцны вецер.