Больш за сотню чалавек апынуліся пад заваламі будынка школы ў Лагасе

13 марта 2019

У Нігерыі, у горадзе Лагас, сёння абрынуўся трохпавярховы будынак школы. Пад заваламі апынуліся больш за сотню чалавек, у тым ліку вучні малодшых класаў. Дакладная колькасць пацярпелых невядомая, іх дастаўляюць у шпіталі. Інфармацыі аб загінуўшых пакуль не паступала. У пошукава-выратавальных працах задзейнічаныя спецыялісты аварыйных служб, пажарнікі і бацькі школьнікаў.