Больш за мільён жыхароў Ірака пазбавіліся прытулку

28 июня 2014

Лік бежанцаў расце ў геаметрычнай прагрэсіі. Галоўная прычына - актыўныя дзеянні ў краіне суніцкіх баевікоў. Толькі ў правінцыі Найнава за апошнія некалькі дзён свае дамы пакінулі дзясяткі тысяч сем'яў. Па меркаванні экспертаў з ААН, каб забяспечыць бежанцаў неабходным харчаваннем і медыцынскім абслугоўваннем, патрабуецца больш за 64 мільёны долараў.