Нелегальная міграцыя праз паўднёвыя межы па-ранейшаму нярэдкая з'ява. На Сіцылію прыбыла чарговая порцыя - больш як 8 соцень мігрантаў з краін Азіі і Афрыкі. На борце выратавальнага судна 170 непаўналетніх і пяць цяжарных жанчын. Першапачаткова карабель планаваў узяць курс на паўднёвы італьянскі востраў Лампедуза, але планы прыйшлося змяніць. Там ужо перапоўнены ўсе цэнтры часовага ўтрымання. Усяго за апошнія 10 месяцаў у Еўропу праз паўднёвыя межы перабраліся 54 тысячы мігрантаў.
Больш як 800 мігрантаў з краін Азіі і Афрыкі прыбылі на Сіцылію
8 ноября 2021













