Больш за 70 паліцэйскіх паранена падчас пратэстаў у Франкфурце-на-Майне

18 марта 2015

Зафіксавана не менш за тысячу правапарушэнняў. Акцыя ў цэнтры горада ў гэтыя хвіліны працягваецца, яна прымеркаваная да адкрыцця новай штаб-кватэры Еўрапейскага цэнтральнага банка. Усяго ў ёй бяруць удзел звыш 10 тысяч чалавек. Падрыхтаваныя 22 вадамёты, больш за 15 тысяч паліцэйскіх удзельнічаюць у прадухіленні канфлікту. У Франкфурце заблакіраваныя ўсе цэнтральныя вуліцы, парушаныя зносіны цягнікоў і электрычак. Сам будынак ЕЦБ абцягнуты калючым дротам, паліцэйскія абкружылі яго з усіх бакоў і спрабуюць не дапусціць да яго дэманстрантаў. Банкаўскі небаскроб у адным з галоўных фінансавых цэнтраў Еўропы абышоўся Еўрасаюзу амаль паўтара мільярда долараў, што выклікала абурэнне ў некалькіх тысяч дэманстрантаў-антыглабалістаў.