Больш за 650 нелегалаў затрымалі на адным з КПП у Мексіцы. Мігрантаў з Гватэмалы, Гандураса, Сальвадора і Нікарагуа перавозілі ў цяжкагрузах. Звыш паловы - гэта дзеці. Амаль 200 з іх перамяшчаліся без суправаджэння дарослых. 40 чалавек - з сімптомамі галадання і абязводжвання. 9 паказалі дадатны вынік тэста на каранавірус. Гора-падарожнікі дабіраліся да ключавога транспартнага вузла на мяжы са Злучанымі Штатамі Амерыкі. Арыштаваны 4 арганізатары кантрабанды людзей.
Больш за 650 нелегалаў затрымалі на адным з КПП у Мексіцы
10 октября 2021













