Больш за 60 чалавек пацярпелі пры выбуху на ваенным складзе ў Чарнігаўскай вобласці

9 октября 2018

Людзі звярнуліся па дапамогу ў асноўным з-за дрэннага самаадчування ад моцнай задымленасці пасля пажару. Зараз там гараць 5 сховішчаў боепрыпасаў. Улады працягваюць эвакуацыю. Вывезлі ўжо больш за 12 тысяч чалавек. Узбуджана крымінальная справа па артыкуле "Нядбайныя адносіны да ваеннай службы". Адна з версій здарэння - дыверсія.