Больш за 50 дыпламатаў і тэхнічных супрацоўнікаў брытанскіх дыпмісій павінны пакінуць Расію

31 марта 2018

З такой заявай выступілі ў расійскім МЗС. Раней Масква на фоне скандалу вакол атручвання былога палкоўніка ГРУ Сяргея Скрыпаля і яго дачкі запатрабавала, каб Вялікабрытанія на працягу месяца скараціла колькасць сваіх дыпламатаў на тэрыторыі Расіі і прывяла іх агульны лік у краіне ў адпаведнасць з колькасцю расійскіх дыпламатычных супрацоўнікаў у Злучаным Каралеўстве.

Нагадаем, Брытанія аб’явіла аб высыланні 23 расійскіх дыпламатаў. Таксама ў Маскве адзначылі, што ўтойванне Лонданам інфармацыі аб атручванні Скрыпаля і яго дачкі наводзіць на думкі аб дачыненні да гэтага выпадку брытанскіх спецслужб. І як падкрэслілі ў МЗС Расіі, на фоне скандалаў і блытаніны надзвычай актывізаваліся амерыканскія спецслужбы. Яны спрабуюць уступіць у кантакт з брытанскімі і расійскімі дыпламатамі. А ў адказ на высыланне расійскіх дыпламатаў з Берліна Масква аб’явіла персонамі нон грата двух нямецкіх вайскоўцаў і двух супрацоўнікаў спецслужб ФРГ.