Больш як 450 чалавек былі эвакуіраваныя з абложаных баевікамі раёнаў Сірыі - паводле пагаднення аб лакальным перамір'і. Іх вывезлі па зямлі, а таксама па паветры праз Турцыю і Ліван пры садзейнічанні Чырвонага Крыжа і ААН. Папярэднія спробы былі беспаспяховыя - перамір'е парушалася тэрарыстамі. Паводле звестак ААН, каля чатырох з паловай мільёнаў чалавек у Сірыі пражываюць у месцах, куды даставіць гуманітарную дапамогу вельмі складана, з іх каля 400 тысяч - у абложаных раёнах. Савет Бяспекі плануе пачаць перамовы па сірыйскім крызісе ў Жэневе 25 студзеня.













