Больш за 2 тысячы гектараў лесу знішчыў пажар на востраве Корсіка

23 октября 2017

Больш за 2 тысячы гектараў лесу знішчыў маштабны пажар на французскім востраве Корсіка. Патушыць агонь пакуль не ўдалося. Але дзякуючы рэзкаму падзенню тэмпературы і змяненню кірунку ветру стала магчымым пазбегнуць пагрозы населеным пунктам.