Больш за 180 завадатараў "Ісламскай дзяржавы" ліквідавалі ў Масуле

13 марта 2017

Больш за 180 завадатараў "Ісламскай дзяржавы" ліквідавалі ў Масуле ўрадавыя сілы Ірака разам з міжнароднай кааліцыяй. Пра гэта паведаміў афіцыйны прадстаўнік амерыканскага прэзідэнта ў кааліцыі Брэт Макгурк. Часткі Масула, што засталіся пад кіраваннем баевікоў, цалкам акружаныя. Іракская армія таксама кантралюе ўсе дарогі, што вядуць з горада. Нагадаем, аперацыя па вызваленні Масула працягваецца з кастрычніка пры падтрымцы міжнароднай кааліцыі на чале са Злучанымі Штатамі Амерыкі. У канцы студзеня Багдад аб’явіў аб поўным вызваленні ўсходняй часткі горада.