Больш чым 150 чалавек затрыманы ў Парыжы

27 января 2014

Больш чым 150 чалавек затрыманы ў Парыжы пасля сутыкненняў ультраправых з паліцыяй. Так тут завяршылася антыўрадавая дэманстрацыя Дзень гневу. Сутычкі паміж удзельнікамі пратэсту і праваахоўнікамі адбыліся на плошчы Вабана. Маладыя людзі ў масках закідвалі паліцэйскіх камянямі, бутэлькамі і петардамі. 19 вартавых парадку атрымалі раненні. Мітынгоўцы патрабавалі адстаўкі прэзідэнта Франсуа Аланда і ўрада, а таксама заклікалі адмяніць законы, якія легалізуюць аднаполыя шлюбы.