Больш чым 10 тысяч жыхароў Венгрыі выйшлі на вуліцы Будапешта, каб прыняць удзел у акцыі пратэсту супраць рэформаў адукацыі. Змяненні былі прапанаваныя прэм'ер-міністрам Віктарам Орбаном. Урад тры гады таму ўзяў пад кантроль школы. Была павялічаная нагрузка на настаўнікаў, укаранёная новая вучэбная праграма, у якой, па словах яе крытыкаў, выкарыстоўваюцца падручнікі з памылкамі. Да акцыі пратэсту далучыліся таксама медработнікі, незадаволеныя рэформамі ў сваёй сферы.
Больш чым 10 тысяч жыхароў Венгрыі выйшлі на вуліцы Будапешта
16 марта 2016













