Больш як 100 чалавек атрымалі раненні падчас беспарадкаў у Кіеве

20 января 2014

Больш як 100 чалавек, паводле апошняй інфармацыі, атрымалі раненні падчас масавых беспарадкаў у Кіеве. Больш за палову з іх - супрацоўнікі міліцыі і салдаты ўнутраных войскаў.


Сутыкненні пачаліся напярэдадні пасля таго, як група радыкалаў паспрабавала прарвацца ва ўрадавы квартал, дзе размешчаны будынак Кабінета міністраў і Вярхоўнай рады. У праваахоўнікаў ляцелі камяні і бутэлькі з запальнай сумессю. Тыя, хто нападаў, падпалілі некалькі міліцэйскіх машын і аўтобусаў.


Гэтай раніцай па патрабаванні прэзідэнта Віктара Януковіча сабраўся Савет бяспекі Украіны, які вызначыў рабочую групу для ўрэгулявання крызісу.