"Бока Харам" прысягнулася на вернасць "Ісламскай дзяржаве"

8 марта 2015

У Інтэрнэце з'явіўся аўдыёзапіс, на якім лідар нігерыйскіх радыкалаў заяўляе пра сваю адданасць так званаму халіфу аль-Багдадзі, які кіруе тэрарыстамі ў Лівіі, Сірыі і Іраку. Эксперты адзначаюць, што "Бока Харам", якая выступае за стварэнне халіфата ў Нігерыі, стала найбуйнейшай з груповак, што далучыліся да "Ісламскай дзяржавы". Як раней паведамлялі прадстаўнікі заходніх спецслужбаў, у "Бока Харам" налічваецца каля 6 000 баевікоў. Пад сцягамі "Ісламскай дзяржавы" ваююць каля 30 000 прафесійных наймітаў.