Некалькі дзён застаецца, каб знайсці бартавыя самапісцы прапаўшага малазійскага Боінга. Неўзабаве ў іх сядуць батарэі. Да пошукавай аперацыі далучыўся карабель з Аўстраліі. Ён абсталяваны рэхалакацыйным абсталяваннем, а таксама беспілотным падводным апаратам. Судна зоймецца пошукам чорных скрынь. Работы будуць весціся ў тым раёне акіяна, дзе напярэдадні самалёт ВПС Кітая выявіў тры аб'екты, падобныя на абломкі самалёта. Нагадаем, Боінг-777 малазійскіх авіяліній знік з экранаў радараў больш за тры тыдні таму. На борце лайнера знаходзіліся 239 чалавек. Ніякіх слядоў паветранага судна знайсці пакуль не ўдалося.














