Баевікі ўзялі ў заложнікі школьнікаў на поўдні Філіпін

21 июня 2017

Навіна апошняй гадзіны. Баевікі, звязаныя з групоўкай "Ісламская дзяржава", учынілі налёт на школу на поўдні Філіпін. У заложніках - дзеці. Інцыдэнт адбыўся ў горадзе Пігкаваян у цэнтры вострава Мінданаа. Інфармацыі аб пацярпелых пакуль няма. Пасля сутыкненняў арміі з праіламісцкай групоўкай у маі тут уведзена ваеннае становішча. За гэты час былі ліквідаваныя 257 баевікоў, загінулі 62 вайскоўцы і 26 мірных грамадзян.