Баевікі Талібан атакавалі польска-афганскую ваенную базу ў правінцыі Кандагар. Як заявіў міністр абароны Польшчы, атаку ўдалося адбіць. У выніку параненыя сямёра польскіх вайскоўцаў. Адзін з іх сур'ёзна. Раней з'явілася інфармацыя, што на тэрыторыі базы адбыўся выбух. Услед за ім завязалася перастрэлка. Над базай ляталі верталёты НАТА. База ў Газні з'яўляецца асноўнай для польскага ваеннага кантынгенту ў Афганістане.














