Баевікі "Ісламскай дзяржавы" плануюць напады на курорты краін Азіі і Афрыкі

29 апреля 2019

Баевікі "Ісламскай дзяржавы" мяняюць тактыку і плануюць напады на курорты краін Азіі і Афрыкі па прыкладзе тэрактаў на Шры-Ланцы. Пра гэта брытанскай газеце The Telegraph паведамілі супрацоўнікі спецслужбаў. Пасля разгрому ісламскай групоўкі ў Сірыі і Іраку яе ўдзельнікі рыхтуюць адказ. Пад прыцэлам папулярныя месцы адпачынку турыстаў, у тым ліку курорты Індыі, Мальдыўскіх астравоў, Кеніі і Танзаніі.