Баевікі Ісламскай дзяржавы дэманстратыўна паляць свае пашпарты

20 ноября 2014

У Інтэрнэце з'явілася відэа, дзе баевікі Ісламскай дзяржавы, меркавана грамадзяне Францыі, заклікаюць сваіх суайчыннікаў далучацца да джыхаду, а няверным пагражаюць тэрорам. Паводле дадзеных Парыжа, да дзейнасці ісламістаў маюць дачыненне больш за 1100 грамадзян Францыі, з якіх амаль 400 чалавек, у тым ліку каля ста жанчын, зараз знаходзяцца ў Іраку і Сірыі. Двое французаў удзельнічалі ў забойстве амерыканскага заложніка Пітэра Кэсіга і 15-ці сірыйскіх вайскоўцаў. Іх імёны ўжо ўстаноўленыя і апублікаваныя. Абодва яны - карэнныя французы, якія перайшлі ў іслам ужо ў свядомым узросце.