Баевікі ІД апублікавалі фота бомбы, якая ўзарвалася на борце A321

18 ноября 2015

На борце расійскага лайнера A321 падарвалася бомба з пласціту з гадзіннікавым механізмам. Фатаграфію ўзрыўнога прастасавання апублікавалі баевікі "Ісламскай дзяржавы". Бомба была замаскіраваная ў бляшанцы з-пад газіраванага напою. Паводле звестак СМІ, пранесці ўзрыўное прыстасаванне ў салон маглі прыбіральшчыкі або рабочыя, якія дастаўлялі ежу і багаж з аэрапорта Шарм-эль-Шэйха. Закладзена яна магла быць пад пасажырскае сядзенне. Напярэдадні дырэктар ФСБ Расіі Аляксандр Бортнікаў афіцыйна пацвердзіў, што прычынай крушэння лайнера стаў тэракт. У гэтай сувязі Уладзімір Пуцін даручыў расійскім спецслужбам засяродзіцца на пошуку тых, хто мае дачыненне да гэтага акту. За дапамогу ў раскрыцці злачынства прызначана ўзнагарода. Пуцін таксама патрэбаваў узмацніць ваенную аперацыю Расіі ў Сірыі.