Баевікі ІД напалі на КПП у Таджыкістане

6 ноября 2019
Баевікі, якія напалі на пагранзаставу ў Таджыкістане, аказаліся тэрарыстамі з групоўкі "Ісламская дзяржава". Пра гэта паведамляе Камітэт нацбяспекі Таджыкістана. Таксама высветлілася, што злачынцы, якія прыйшлі з боку Афганістана, планавалі ўчыніць некалькі тэрактаў. На шчасце, атакі атрымалася прадухіліць. 15 баевікоў ліквідаваныя, пяцёра знаходзяцца пад арыштам. Нагадаем, сёння два дзясяткі ўзброеных мужчын прарваліся на тэрыторыю пагранзаставы "Ішкабод" і адкрылі агонь. Загінулі два вайскоўцы.