Баевікі групоўкі "Ісламская дзяржава" ўзялі пад кантроль два нафтавыя радовішчы

4 марта 2015

Баевікі групоўкі "Ісламская дзяржава" ўзялі пад кантроль два нафтавыя радовішчы Мабрук і Эль-Бахі ў Лівіі. Баі ў раёне месцаў здабычы працягваюцца. Урадавая авіяцыя Лівіі нанесла ўдары па ваенных аэрадромах у прыгарадзе сталіцы і горадзе Місурата. З моманту забойства ў 2011 лідара краіны Муамара Кадафі сітуацыя ў Лівіі так і не стабілізавалася. Па ўсёй краіне не спыняюцца баі паміж групоўкамі баевікоў.