Баевікі групоўкі "Ісламская дзяржава" выкарыстоўвалі хімічную зброю

12 февраля 2016

Баевікі тэрарыстычнай групоўкі "Ісламская дзяржава" выкарыстоўвалі хімічную зброю падчас баявых дзеянняў. Гэта заявіў дырэктар ЦРУ ЗША ў інтэрв'ю тэлеканалу CBS. Джон Брэнан падкрэсліў, што ў ісламістаў ёсць доступ да элементаў для стварэння хімічных боепрыпасаў і яны могуць вырабляць невялікія колькасці хлору і іпрыту.

Кіраўнік ЦРУ не выключае, што тэрарысты маюць каналы пастаўкі гэтых хімічных рэчываў у краіны Захаду. Раней паведамлялася, што аналізы крыві загінуўшых паказалі выкарыстанне ісламістамі іпрыту пры атацы на курдскіх апалчэнцаў у жніўні 2015 года.