Баевікам Ісламскай дзяржавы хопіць зброі на 2 гады баявых дзеянняў

20 ноября 2014

Аб гэтым гаворыцца ў дакладзе міжнародных экспертаў, падрыхтаваным для Савета Бяспекі ААН. У дакуменце адзначаецца, што, акрамя лёгкай стралковай зброі, у распараджэнні экстрэмістаў ёсць танкі Т-55 і Т-72, аўтамабілі хамер, зенітныя сістэмы. Як паведамляюць заходнія спецслужбы, ісламісты рэгулярна атрымліваюць падмацаванне з арабскіх краін, ЗША, Аўстраліі і дзяржаў ЕС. У Інтэрнэце з'явілася відэа, дзе баевікі Ісламскай дзяржавы, меркавана грамадзяне Францыі, дэманстратыўна спальваюць свае пашпарты. Мужчыны заклікаюць суайчыннікаў далучацца да джыхаду. Паводле дадзеных Парыжа, усяго да дзейнасці ісламістаў маюць дачыненне больш як 1100 грамадзян французскіх падданых. Мінімум 400 з іх зараз ваююць на баку баевікоў у Іраку і Сірыі.