Boeing сутыкнуўся з гусямі пасля ўзлёту

11 Верасня 2019

Птушкі зноў вымусілі самалёт экстранна прызямліцца, гэтым разам у Канадзе. Пасажырскі Boeing 737 накіроўваўся ў Эдмантан, аднак праз 10 хвілін пасля ўзлёту сутыкнуўся з цэлай зграяй гусей. Экіпаж быў вымушаны павярнуць самалёт і прызямліцца ў аэрапорце Эбатсфорда. На борце знаходзіліся 176 пасажыраў і члены экіпажа, ніхто з іх не пацярпеў.