Прэстыжная ўзнагарода ў галіне літаратуры была прысуджаная амерыканскаму паэту-песенніку яшчэ 13 кастрычніка. Шведская акадэмія доўгі час не магла выйсці на сувязь з музыкантам, які ў выніку так і не з'явіўся на цырымонію ўручэння прэміі. Чакаецца, што Дылан атрымае сваю ўзнагароду ў Стакгольме ў гэтыя выхадныя, куды прыедзе ў рамках свайго канцэртнага тура. Акрамя таго, амерыканец удастоіцца грашовай узнагароды ў 911 тысяч долараў.
Боб Дылан пагадзіўся прыняць Нобелеўскую прэмію
29 марта 2017













