Bloomberg: еўрапейскі энергетычны крызіс распаўсюдзіцца на ўвесь свет

28 сентября 2021
Еўрапейскі энергетычны крызіс абяцае праблемы ўсяму свету - такі прагноз Bloomberg. Як лічаць эксперты аўтарытэтнага агенцтва, зараз узніклі ўсе ўмовы для татальнай гонкі за звадкаваным прыродным газам паміж краінамі Азіі, Блізкага Усходу і Паўднёвай Амерыкі. Экспарцёрамі  будуць выступаць Катар, Трынідад і Табага і ЗША. Як лічаць у агенцтве, нават калі зіма ў Паўночным паўшар'і не будзе экстрэмальна халоднай, цэны на газ усё роўна будуць расці амаль па ўсёй планеце. Калі кітайскія прадпрыемствы сутыкнуцца з недахопам электраэнергіі, паднімуцца сусветныя цэны на сталь і алюміній, паднімуцца цэны на кераміку, шкло і цэмент, якія вырабляюцца ў Паднябеснай. Некаторыя краіны Азіі  ўжо пачынаюць назапашваць больш шкодныя для экалогіі віды паліва, такія як вугаль і топачны мазут. У Бразіліі вырастуць камунальныя тарыфы: інфляцыя ў краіне ўжо рэзка ідзе ўверх. А краінам, якім паліва будзе не па кішэні, напрыклад, Пакістану або Бангладэш, пагражае поўнае спыненне прамысловасці.