Блэкаўт у Кіеве пакінуў Раду без святла

28 ноября 2019
Цэнтр Кіева патануў у цемры. Збой электрычнасці пакінуў без святла дзясяткі жылых дамоў, вуліцы і дарогі, згаслі святлафоры і ліхтары. У горадзе ўтварыліся вялізныя заторы. 

Пад блэкаўт патрапіла нават Вярхоўная рада. Дэпутаты змушаныя былі працягнуць пасяджэнне пры святле ліхтарыкаў на мабільных тэлефонах. Па іроніі ў гэты час праходзілі парламенцкія слуханні аб экалогіі. Як высветлілася пазней, прычынай збою сталі пашкоджанні на лініях электраперадачы.