Дабрачынныя забегі Санта-Клаусаў

12 декабря 2017

Больш як сем тысяч чалавек у чырвоных кафтанах сабраліся ў цэнтры Мадрыда. Тут стартаваў штогадовы дабрачынны забег Санта-Клаусаў. Задача для чараўнікоў нескладаная - пераадолець пяць кіламетраў. Траса пралягае па галоўных вуліцах іспанскай сталіцы. Разам з Сантамі пабягуць і эльфы ў зялёных касцюмах, і нават хатнія гадаванцы. Частка атрыманых сродкаў пойдзе ў фонд арганізацыі па даследаванні раку.

Сотні Санта-Клаусаў апанавалі і вулачкі дацкага мястэчка Нествед. Дзякуючы іх забегу прыкладна паўтысячы маламаёмных сем'яў атрымаюць калядныя падарункі і святочную вячэру.