Дзякуючы новаму экспрэс-тэсту выявіць каранавірус можна за 15 хвілін

21 февраля 2020
Выявіць каранавірус у чалавека ўсяго за 15 хвілін зараз можна будзе дзякуючы новаму экспрэс-тэсту. Яго вынайшлі кітайскія навукоўцы. Акрамя таго, у КНР паскорылі даследаванні і клінічныя выпрабаванні пяці прэпаратаў, эфектыўных для лячэння захворвання. Паводле апошніх звестак, колькасць загінуўшых ад Covid-19 перавысіла 2200, паправіліся больш як 18 000 чалавек. Кітайскія вытворцы аднаўляюць працу пасля доўгіх канікул. Аўтапрам аднавіў вытворчасць ужо больш як на 75 працэнтаў.