Біг Бэн засмуціў брытанцаў – знакаміты гадзіннік стаў ісці хутчэй на 6 секунд. "Няправільны" бой нават перапыніў радыётрансляцыю "Навін" кампаніі БіБіСі. Лонданскай славутасці, зрэшты, ужо 156 гадоў, гадзіннік працуе кругласутачна. Паправіць складаны механізм нельга простым пераводам стрэлак. Паскорыць ход можна толькі паступова, дадаўшы манеты на маятніку, а запаволіць – зняўшы груз. Што і было зроблена. Дарэчы, нядаўняе абследаванне вежы Біг Бэн паказала, што яна нахілілася на 45 сантыметраў ад свайго першапачатковага становішча.
Біг Бэн засмуціў брытанцаў
26 августа 2015













