Колькасць непрацаўладкаваных толькі ў ліпені вырасла амаль на 1% - працу шукалі каля трох з паловай мільёнаў чалавек. У параўнанні з мінулым годам колькасць беспрацоўных у краіне павялічылася на 4,5%. Французскі прэзідэнт Франсуа Аланд раней абяцаў прыняць меры для стварэння большай колькасці рабочых месцаў. Аднак праблемы ў эканоміцы Францыі працягваюць пагаршацца, і частка міністраў выступіла супраць палітыкі жосткай эканоміі, што прывяло да фарміравання новага кабінета.














