Бежанцы бягуць з Літвы

26 мая 2017

Бежанцы бягуць з Літвы: больш як 70% мігрантаў, якіх балтыйская краіна прыняла ў рамках агульнаеўрапейскай праграмы, пераехалі ў іншыя дзяржавы ЕС - паведамляе "Летувас Жынес". На гэты момант Літва прыняла 310 бежанцаў. 230 з іх пакінулі краіну і перабраліся ў больш спрыяльныя Скандынавію або Германію. Усяго афіцыйны Вільнюс абавязаўся прыняць 1100 выхадцаў з краін Афрыкі і Блізкага Усходу. Паводле закону, на тэрыторыі Літвы мігранты тры месяцы праводзяць у інтэграцыйным цэнтры. Затым ім даецца від на жыхарства і права вольнага перамяшчэння па тэрыторыі Еўрасаюза.