Без права голасу - Польшчу выключылі са складу еўрапейскіх інстытутаў улады

29 октября 2021

Польшчу выключылі са складу Генасамблеі Еўрапейскай сеткі саветаў па судовай уладзе. Такое рашэнне прынята на пасяджэнні асамблеі ў Вільнюсе. Як заявіў старшыня арганізацыі, нацыянальны судовы савет Польшчы не абараняе сваіх суддзяў, іх незалежнасць і не адпавядае патрабаванням забеспячэння незалежнасці судовай сістэмы ад умяшання інстытутаў палітычнай улады. Не дапамог нават той факт, што Польшча была адным з заснавальнікаў арганізацыі і вельмі важным членам. Рашэнню папярэднічаў зацяжны канфлікт Варшавы з Еўрасаюзам па пытаннях кампетэнцыі еўрапейскіх інстытутаў. У выніку Польшча пацвердзіла прыярытэт нацыянальнага права над еўрапейскім, што, акрамя хвалі крытыкі,  справакавала гутаркі аб магчымасці пазбаўлення Варшавы сродкаў з еўрапейскіх фондаў.