Беспарадкі ўчора ўспыхнулі ў французскім Ліёне

17 мая 2018

Тут прайшоў фінал футбольнай Лігі Еўропы - гулялі "Марсэль" і мадрыдскі "Атлетыка". Яшчэ да пачатку матча на вуліцах горада іспанскія фанаты палілі дымавыя шашкі, кідалі падпаленыя факелы, уступалі ў сутычкі з паліцыяй. Затым ужо на стадыёне французскія балельшчыкі ледзь не спалілі піратэхнікай сваю ж трыбуну.

А пасля гульні, якая, дарэчы, завяршылася перамогай іспанскага клуба з лікам 3:0, сапраўдны пагром здарыўся на вуліцах Марсэля. Усю ноч гарэлі аўтамабільныя покрыўкі, машыны і смеццевыя бакі.