Беспарадкі ў Салоніках. Грэкі супраць дагавора са Скоп'е

28 января 2019

Беспарадкі не сціхаюць у Грэцыі. Напярэдадні на вуліцы Салонікаў ізноў выйшлі незадаволеныя Прэспанскім пагадненнем. Дакумент, згодна з якім Македонія стане Паўночнай Македоніяй, у пятніцу ратыфікаваў парламент. Сотні ўдзельнікаў акцыі сабраліся ля параднага ўваходу ў Палац музыкі, дзе павінен быў выступаць прэзідэнт Грэцыі на мерапрыемстве, прысвечаным Дню памяці ахвяр халакосту. Дэманстранты паспрабавалі прарвацца ў канцэртную залу. Паліцыі прыйшлося прамяніць святло-шумавыя гранаты і слёзатачывы газ. Дзясяткі ўдзельнікаў мітынгу арыштаваныя.