Бразільская паліцыя прымяніла слёзатачывы газ, каб разагнаць дэманстрантаў, што выступалі супраць правядзення ў краіне Алімпійскіх гульняў - 2016. Беспарадкі пачаліся ў аўторак, 2 жніўня, у прыгарадзе Рыа-дэ-Жанейра. З-за інцыдэнту арганізатарам Гульняў прыйшлося нават змяніць маршрут эстафеты алімпійскага агню. Некалькі дэманстрантаў затрыманыя. У акцыі пратэсту ўдзельнічалі каля 200 чалавек. Большасць - студэнты і настаўнікі. На іх думку, у краіне, якая перажывае эканамічны крызіс, не варта праводзіць буйныя міжнародныя спаборніцтвы.













