Беспарадкі - у Пакістане

17 марта 2015

Паліцыя горада Лахор прымяніла слёзатачывы газ і вадамёты для разгону дэманстрантаў, якія наладзілі масавую акцыю пратэсту ў раёне, населеным пераважна хрысціянамі. Дэманстранты білі машыны і кідалі камяні ў паліцыю. Беспарадкі пачаліся пасля выбуху дзвюх бомб (у мясцовых хрысціянскіх цэрквах). Загінулі не меней чым 17 вернікаў. Адначасова ў гэтым раёне прайшлі і мірныя дэманстрацыі хрысціянаў. Людзі ішлі да разбураных цэркваў з плакатамі - "Спыніце забойствы хрысціянаў".