Натоўп дэманстрантаў, які патрабаваў знайсці прапаўшых без вестак студэнтаў, закідаў паліцэйскіх бутэлькамі з запальнай сумессю. Вартавыя парадку ўжылі спецсродкі. З абодвух бакоў ёсць пацярпелыя. Некалькі чалавек затрымалі. Адзначым, акцыі пратэсту працягваюцца ў Мексіцы з канца верасня пасля забойства 6 студэнтаў. Яшчэ больш як 40 прапалі без вестак. У дачыненні да трагедыі падазраюць мэра горада. Яго затрымала паліцыя.














