Беспарадкі ў Аргенціне

19 декабря 2017

Падчас пратэстаў супраць пенсіённай рэформы пацярпелі больш за 160 чалавек. Дэманстранты кідалі ў паліцэйскіх камяні, бутэлькі і дымавыя бомбы - праваахоўнікі адказалі слёзатачывым газам і гумавымі кулямі. Параненыя звыш 80 паліцэйскіх. Затрыманыя каля паўсотні чалавек. Урад Аргенціны плануе рэформу для паніжэння дзярждэфіцыту. Актывісты заяўляюць, што гэта прывядзе да паніжэння памеру пенсіённых выплат. Зараз дакумент знаходзіцца на разглядзе ў Палаце дэпутатаў.