Беспілотнік з лазернай зброяй выпрабавалі ў Турцыі

12 декабря 2021

Першы ў свеце беспілотнік з лазернай зброяй паспяхова выпрабавалі ў Турцыі. Узброены дрон зрабіў выстралы з дыстанцый 100, 300 і 500 метраў. Максімальная вышыня палёту апарата дасягае 3 кіламетраў. Пасля праходжання ўсіх выпрабаванняў "Эрэн" паступіць на ўзбраенне арміі Турцыі. Вайскоўцы змогуць выкарыстоўваць БПЛА для знішчэння выбуховых прыстасаванняў без прыцягнення сапёраў.