Берні Сандэрс выйграе сёмыя праймерыз запар

10 апреля 2016

Берні Сандэрс выйграе сёмыя праймерыз запар, гэтым разам у штаце Ваёмінг, але ўсё роўна адстае ад Хілары Клінтан. Сандэрса, паводле папярэдніх звестак, падтрымалі 56%. Наступныя першасныя выбары пройдуць 19 красавіка ў Нью-Ёрку. Бітва за "Вялікі яблык" лічыцца найважнейшым этапам гонкі. Падчас гэтых праймерыз будуць разыграныя галасы амаль 300 дэлегатаў. У ліпені яны вырашаць, хто ж стане кандыдатам у прэзідэнты ад дэмакратаў. Усяго для вылучэння трэба заручыцца падтрымкай 2300 супартыйцаў. У рэспубліканцаў зараз лідзіруе Дональд Трамп.