Берлінале аб’явіў сваіх пераможцаў

25 февраля 2018

Галоўнага прыза кінафестывалю - "Залатога мядзведзя" - удастоена карціна "Не чапай мяне" румынскага кінарэжысёра Адыны Пантыліі. Гран-пры журы дастаўся фільму "Твар" Мальгарсаты Шумоўскі, а прыз Альфрэда Баўера - кінакарціне "Спадчынніцы". Прыз за лепшую рэжысуру быў уручаны Уэсу Андэрсану за фільм "Востраў сабак". "Сярэбраны мядзведзь" за лепшы сцэнарый - Мануэлю Алкале і Алонса Руіспаласіясу за карціну "Музей". Лепшым акцёрам прызнаны Энтані Бажон за ролю ў фільме "Малітва", а лепшай актрысай - Ана Брун. Яна выканала галоўную ролю ў карціне "Спадчынніцы". Берлінале праходзіў у сталіцы Германіі 68-ы раз. У конкурсе ўдзельнічалі 19 карцін.