Грамадзянкі Лівана і Турцыі загінулі падчас крушэння прагулачнага судна ля берагоў Анталлі ў суботу за некалькі кіламетраў ад берага. Парусны карабель выйшаў на экскурсію ў Міжземнае мора, нягледзячы на моцны дождж і вецер. Пры спробе развярнуцца, судна перакулілася. Усе 84 пасажыры апынуліся ў вадзе. Беларусаў на борце карабля, па інфармацыі нашага пасольства, не было.
Берагавая ахова Турцыі знайшла целы дзвюх жанчын, якія прапалі без весткі
5 сентября 2016













