Берагавая ахова ЗША перахапіла падлодку з какаінам

29 марта 2016

Берагавая ахова ЗША перахапіла падлодку, бітком загружаную какаінам. На борце субмарыны знайшлі амаль 6 тон наркотыку. Судна знаходзілася на паверхні і раптам замест планамернага апускання пачало тануць - утварыўся моцны нахіл, што і прыцягнула ўвагу паліцыі. Кошт партыі на чорным рынку ацэньваецца на 203 мільёны долараў. Затрыманыя чатыры чалавекі. Нагадаем, на днях амерыканская сцюардэса паспрабавала пранесці ў самалёт больш як 30 кілаграмаў какаіну, але не прайшла надгляд і паспрабавала збегчы.